160 likes | 330 Views
Як дасягнуць мэтаў Балонскага працэсу ў краінах з пераходнай эканом ікай: 10 гадоў развіцця нацыянальнай сістэмы забеспячэння якасці ў Грузіі. Ніно Чубінідзэ Дырэктар Аддзела забеспячэння якасці Каўказскага ўніверсітэта, дацэнт
E N D
Як дасягнуцьмэтаўБалонскагапрацэсуўкраінахзпераходнайэканомікай: 10 гадоў развіцця нацыянальнай сістэмы забеспячэння якасці ў Грузіі Ніно Чубінідзэ Дырэктар Аддзела забеспячэння якасці Каўказскага ўніверсітэта, дацэнт Былы дырэктар Нацыянальнага цэнтра па акрэдытацыі ў галіне адукацыі Грузіі (2004-2009) 26 сакавіка 2013, Мінск Пераклад падрыхтаваны "Офісам за дэмакратычную Беларусь"у рамках праграмы "ЕС і Беларусь: дзелімся досведам"
Дабалонская сістэма адукацыі ў Грузіі Дашкольная адукацыя Школьная адукацыя (11 гадоў) Прафесійная адукацыя (2-3 гады) Вышэйшая адукацыя: Аднапрыступкавая праграма (5 гадоў, дыплом спецыяліста) Першая ступень(аспірантура) Другая ступень (дактарантура)
10-гадовы перыяд станаўлення сістэмы забеспячэння якасці вышэйшай адукацыі ў Грузіі можа быць падзелены на тры фазы I. Падрыхтоўчая, калі інстутыцыйная акрэдытацыя ажыццяўлялался на вельмі тэхнічным узроўні і цярпела ад недахопу ўдзелу ўніверсітэтаў; II. Развіццё сістэмы забеспячэння якасці з актыўным ўдзелам чынавенства і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці; III. Распрацоўка сучаснай сітэмы забеспячэння якасці ў Грузіі, якая прадугледжвае не толькі інстытуцыянальную ацэнку, але і ахоплівае навучальныя праграмы і актыўна заахвочвае працадаўцаў да ўдзелу і адаптацыі сістэмы да патрэбаў глабальнага рынку.
Сітуацыя на пачатак рэформ (2003 г. ) 53 дзяржаўныя ўніверсітэты (26 цэнтральныхі 27 рэгіянальных філіялаў) і 218 прыватных адукацыных устаноў (261 разам); колькасць студэнтаў – больш за 170.000 чалавек; колькасць акадэмічных праграм – больш за 3000; наяўнасць карупцыі падчас паступлення; фальсіфікацыя навучальнага працэсу; недастатковасць тэхнічна-матэрыяльнай базы; рэгістрацыя (прыналежнасць) акадэмічнага/прафесарскага персаналу адначасова да 7 навучальных устаноў; састарэлае заканадаўства па ліцэнзіяванні ВНУ і навучальных праграм; сумнеўныя кваліфікацыі супрацоўнікаў міністэрства адукацыі і незразумелыя працэдуры і формы ліцэнзіявання.
Першы этап інстытуцыянальнай акрэдытацыі На першым этапеінстытуцыянальная акрэдытацыя ВНУ была задачай Дэпартамента па акрэдытацыі і лізэнзіяванню пры Міністэрстве адукацыі і навукі; Склад Рады па акрэдытацыі ВНУ быў перапрызначаны міністрам па адукацыі і навуцы і скарочаны з 29 да 13 чалавек; Міністэрства прыпыняе працэс выдачы ліцэнзій да 2005 г. і змяняе Закон пра ліцэнзіяванне; Выпрацоўваюцца стандарты інстытуцыянальнай акрэдытацыі, індыкатары і працэдуры ацэнкі наяўных праблем; Выбіраюцца і трэніруюцца эксперты па акрэдытацыі; Вызначаецца формула, якая дазваляе вылічыць колькасць навучальных месцаў у кожнай ВНУ і ўводзяцца агульнанацыянальныя іспыты.
Параметры першага этапу інстытуцыянальнай акрэдытацыі Атрыманне сертыфікату акрэдытацыі дзяржаўнага ўзору; Прыём студэнтаў у ВНУ на базе Агульнанацыянальных іспытаў; Выдача дзяржаўных ваўчараў студэнтам дзяржаўных і прыватных ВНУ; Студэнты акрэдытаваных ВНУ атрымліваюць вызваленне ад службы ў войску; Першая інстытуцыйная акрэдытацыя аплочваецца з дзяржаўнага бюджэта; Інстытуцыйная акрэдытацыя спачатку выдаецца на два гады; Дзяржава прызнавала толькі дыпломы тых ВНУ, што атрымалі акрэдытацыю пасля 2007 г. ; Студэнты, залічаныя ў неакрэдытаваныя ВНУ ў перыяд 2005-2006 акадэмічных гадоў, атрымалі сапраўдныя і прызнаныя дзяржавай дыпломы; Вызначаны фіксававаны агульны лік стундэнтаў, залічаных у ВНУ, у тым ліку і ў кожным годзе.
Вынікі і статыстыка першай інстытуцыянальнай акрэдытацыі 227 Устаноў вышэйшай адукацыі падало заявак на акрэдытацыю; 247 ВНУпрааналізавалі анкеты для правядзення самастойнай ацэнкі; Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, апублікаванай на сайце, 110 ўстаноў атрымалі акрэдытацыю, у той час як 117 было адмоўлена; З гэтых 48% акрэдытаваных устаноў, 32% склалі дзяржаўныя ўстановы і 68%-прыватныя. З неакрэдытаваных 17% былі дзяржаўнымі і 83% - прыватнымі. 68% акрэдытаваных устаноў знаходзіліся ў Тбілісі, 32% – у рэгіянальных цэнтрах Грузіі. У 2005-2006агульная колькасць месцаў ва ва ўніверсітэтах дасягнула 17341.У 2005 16300 студэнтаў было залічана ў ВНУ па выніках агульнанацыянальных іспытаў.
Цяжкасці першага перыяду інстытуцыянальнай акрэдытацыі ў Грузіі Надахоп часу для падрыхтоўкі; Адсутнасць сапраўднага працэсу самаацэнкі ўнутры ўніверсітэтаў; Якасць працы экспертаў і ацэначных справаздач; Адсутнасць працэдуры ўхвалення экспертаў універсітэтамі; Адсутнасць сярод іншых крытэраў ацэнкі праграмнага камнанента; Недастатковая рэпрэзентаванасць прадстаўнікоў універсітэтаў у складзе ацэньшчыкаў.
II. Другі перыяд:Стварэнне незалежнага органа -Нацыянальнага цэнтра па акрэдытацыі ў галіне адукацыі У 2005 г. Грузія далучылася да Балонскага працэсу; З 2006 г. быў створаны Нацыянальны цэнтр па акрэдытацыі ў галіне вышэйшай адукацыі (НЦАА); НЦАА стварыў Раду з 9 сяброў, якая запрацавала з 19 ліпеня 2006 г.; Былі ўведзены новыя працэдуры, стандарты і індыкатары, а таксама перагледжана формула падліку навучальных месцаў; Была ўрэгулявана аплата за правядзенне інстытуцыйнай акрэдытацыі; Была падабрана і падрыхтавана дадатковая колькасць экспертаў, якія трэніраваліся з ўлікам новага заканадаўства; Цэнтр распрацаваў даведнікі па экспертнай ацэнцы і самаацэнцы; Адабраная каманда экспертаў распрацавала “Кодэкс этыкі экспертаў”, які быў падпісаны экспертамі і Цэнтрам
Па якіх накірунках рыхтаваліся эксперты: прынцыпы, крытэры і правілы правядзення працэсу акрэдытацыі; заканадаўчая база акрэдытацыі і ўласныя адміністратыўныя дакументы, падрыхтаваныя НЦАА; Аналіз справаздач па самаацэнцы; Візіты для правядзення акрэдытацыі, кіраўніцтва і прынцып каманднай працы; Інтэрв’юіраванне; Ацэнка вынікаў акрэдытацыйнага візіту; Складанне справаздачы знешняй экспертнай ацэнкі.
Вынікі і статыстыка другога тура інстытуцыянальнай акрэдытацыі 147 ВНУ падало заяўкі на акрэдытацыю ў перыяд 2006-2007 гг.; Абмежаванняў на падачу на акрэдыцыю па тэрміне і па колькасці не было; Эфектыўная дакументы для самаацэнкі былі распрацаваны ў поўнай форме; Засноўваючыся на знешняй экспертнай ацэнцы разгледжанай Радай за два гады: 62 ВНУ атрымалі акрэдытацыю і 82 было адмоўлена; з 62 атрымаўшых акрэдытацыю, 17 было дзяржаўных і 45 – прыватных ВНУ. 75 %знаходзілася ў Тбілісі,25% –у рэгіянальных цэнтрах Грузіі. у 2007 і 2008 гг. Сярэдня колькасць навучальных месаў склала 23500. НЦАА ініцыяваў стварэнне Нацыянальнагарэестрастудэнтаў і акадэмічнага персаналу (прафесарска-выкладчыцкага складу), які абнаўляецца на штогадовай аснове. Рэестар зрабіўся інструментаў кантролю за студэнтамі, студэнцкай мабільнасцю і рэгістрацыяй акадэмічнага персаналу.
Цяжкасці, што паўсталі падчас другога этапу інстытуцыянальнай акрэдытацыі Абмежаваны час для правядзення ацэнкі ва ўніверсітэтах; Незаўсёды адпаведны ўзровень экспертызы ацэньшчыкаў; Цяжкасці з напісаннем якасных справаздач экспертнай ацэнкі; Вялікі працэнт абскарджвання рашэнняў Рады НЦАА ў судзе (27); Статус экспертаў зрабіўся непапулярным праз неабходнасць судовых разбіральніцтв па рашэннях; Нізкія і неадпаведныя рэчаіснасці сумы аплат акрэдытацыі; Працэс мэнэджмента быў ускладнены праз вялікую колькасць заявак і абмежаваны час; Вынікі акрэдытацыі і памяншэнне колькасці ўніверсітэтаў выліліся ва ўзмоцнены ціск з боку ўрада, лобі груп і асобных палітыкаў; Вялікі працэнт сфальсіфікаваных дакументаў па неіснуючых студэнтах быў выяўлены ў Дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Батумскім дзяржаўным універсітэце, Дзяржаўным універсітэце г. Горы і шэрагу іншых дзяржаўных і прыватных навучальных устаноў. Пасля другога этапа інстытуцыянальнай акрэдытацыі на аўтара гэтай прэзентацыі быў здзейснены напад ва ўласнай кватэры “невядомым” чалавекам.
III. Трэці этап акрэдытацыі:Змены ў палітыцы НЦАА (З 2010 Цэнтр быў перайменаваны ў Нацыянальны Цэнтр па павышэнні якасці адукацыі” з планамі дасягнуць важных мэтаў на перыяд 2009-2015 гг. ; Змены ў заканадаўстве аб Вышэйшай адукацыі , які перадаў працэс выдачы дазводлаў (ліцэнзіяванне) і акрэдытацыі аднаму ведамству – НЦАА з 2010 г; Былі вызначаны тры тыпы ВНУ: a) універсітэтб) адукацыйная ўстановав) коледж. Статус ВНУ вызначаецца згодна з узроўнем праграм, якія ажыццяўляюцца ў той ці іншай установе; Новы закон Грузіі, накіраваны на павышэнне якасці вышэйшай адукацыі; Стварэнне нацыянальнай рамкі кваліфікацый ў 2011 г.
Штогадовая справаздача па самаацэнцы, вызначаная Цэнтрам Уключае ў сябе секцыя для справаздач згодна з праграмнымі адукацыйнымі стандаратамі : мэты адукацыйнай праграмы, вынікі навучанняі канкурэнтназдольнасць праграм; б)Методыка выкладання і распрацоўка праграмы ацэнкі засваення ведаў; в) выніковасць студэнтаў, індывідуальная арца з імі; д) забеспячэнне рэсурсаў навучання; е)патэнцыял развіцця якасці выкладання; ж) спецыфічныя рысы акрэдытацыі рэгуляваных і доктарскіх праграм.
Разважанні наконт перспектыў развіцця сітэмы забеспячэння якасці Па-першае, Цэнтру неабходна адпавядаць нормам арганізацыйнага развіцця самастойнай ацэнкі. Цэнтр павінен сам адпавядаць інстытуцыйным стандартам і мець магчымасць далучыцца да міжнародных, і еўрапейскага рэестра, а таксама Еўрапейскай асацыяцыі па забеспячэнні якасці Па-другое, дзяржава павінна заахвочваць прафесійныя асацыяцыі да ўдзелу ў ацэнцы якасці адукацыйных праграм. Па-трэцяе, Прыцягненне міжнародных экспертаў па забеспячэнні якасці да інстытуцыйнай і праграмнай акрэдытацыі павінна ўспрымацца не як умова фінансавання, але як узнагарода за прэстыжнасць і добрую парктыку. Па-чацвёртае, неабходна перагледзець крытэры адбору сябраў Рады Цэнтра і экспертаў на карысць большага ўключэння прадстаўнікоў акадэмічнай і навуковай супольнасці. І Нарэшце,перагледзець правілывызначэннякошту аўтарызацыі і акрэдытацыі праграм, каб зрабіць іх адпаведнымі кошту паслугі і рэальным выцдаткам. На сённяшні момант плата занадта высокая для малых універсітэтаў і неадпаведна нізкая для вялікіх.
Дзякуй за ўвагуwww.cu.edu.genchubinidze@cu.edu.ge Пераклад: "ОфісзадэмакратычнуюБеларусь“у рамках праграмы “ЕС і Беларусь: дзелімся досведам”