1 / 41

Урок падагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме “Аднасастаўныя сказы”

Прыгажосць роднай зямлі. Урок падагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме “Аднасастаўныя сказы”. Тут трэба ля гэтых азёр нарадзіцца, І слухаць гаворку, і бачыць зару, Каб сэрцам і доляй навек прычасціцца К табе, мая чыстая Белая Русь .

manny
Download Presentation

Урок падагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме “Аднасастаўныя сказы”

An Image/Link below is provided (as is) to download presentation Download Policy: Content on the Website is provided to you AS IS for your information and personal use and may not be sold / licensed / shared on other websites without getting consent from its author. Content is provided to you AS IS for your information and personal use only. Download presentation by click this link. While downloading, if for some reason you are not able to download a presentation, the publisher may have deleted the file from their server. During download, if you can't get a presentation, the file might be deleted by the publisher.

E N D

Presentation Transcript


  1. Прыгажосць роднай зямлі Урок падагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме “Аднасастаўныя сказы”

  2. Тут трэба ля гэтых азёр нарадзіцца, І слухаць гаворку, і бачыць зару, Каб сэрцам і доляй навек прычасціцца К табе, мая чыстая Белая Русь. Уладзімір Карызна

  3. Ведаць: Паняцце “Аднасастаўны сказ” Віды аднасастаўных сказаў Віды выражэння аднасастаўных сказаў Умець: Адрозніваць аднасастаўныя сказы ад двухсастаўных Вызначаць віды аднасастаўных сказаў Ужываць такія сказы ва ўласным маўленні Мэты ўрока

  4. Інструктаж Картка дзейнасці вучня(іцы) 8 класа__________________

  5. УВОДНЫ ТЭСТ

  6. ВАРЫЯНТ 1 А) 7 Б) 2 В) 1,5 Г) 3 Д) 4,6 ВАРЫЯНТ 2 А) 3,5,6 Б) 1 В) 4 Г) 2 Д) 7 За кожны правільны пункт – 1 бал

  7. ТЭАРЫТЫЧНАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ

  8. Аднасастаўныясказы з галоўным членам выказнікам з галоўным членам дзейнікам пэўна-асабовыя назыўныя безасабовыя няпэўна-асабовыя абагульнена-асабовыя

  9. Назыўныя сказыя аднасастаўныя сказы, якія сцвярджаюць наяўнасць, існаванне прадметаў, з’яў. Галоўны член іх выражаецца назоўнікам у назоўным склоне: Стэп. Зорная ноч. (Я. Брыль) Мароз. Зіма. Снягі вакол. (Я. Колас) Пэўна- асабовыя Пэўна-асабовымі называюцца такія сказы, у якіх галоўны член абазначае дзеянне пэўнай асобы (я, мы, ты, вы) і выражаецца дзеясловам першай ці другой асобы цяперашняга, прошлага і будучага простага часу абвеснага ладу, а таксама дзеясловамі другой асобы загаднага ладу. Канчаткі дзеясловаў канкрэтна ўказваюць на дзейнік, таму ён тут неабавязковы: Люблю вясновую раніцу. Не абміні мяне, шчасце. Няпэўнана- асабовыя Няпэўна-асабовымі з’яўляюцца аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх выражаецца дзеясловамі 3-й асобы множнага ліку цяперашнага ці будучага часу, а таксама дзеясловамі прошлага часу множнага ліку. Гэтыя сказы ўказваюць на дзеянне, якое выконваюць няпэўныя асобы: На Бушмара наклалі вялікі штраф. (Э. Самуйлёнак)

  10. Абагульнена- асабовыя Абагульнена-асабовыя сказы. Дзеянне ў іх абмяжоўваецца пэўным часам і адносіцца да любой асобы. Галоўны член гэтых сказаў звычайна выражаецца дзеясловамі 2-й асобы абвеснага ці загаднага ладу: Не рабі ліхога і не бойся нікога. (Прыказка) Адразу ўсяго не раскажаш. (К. Чорны) Галоўны член у такіх сказах выражаецца безасабовымі дзеясловамі, безасабовымі формамі асабовых дзеясловаў, словамі катэгорыі стану (прэдыкатыўнымі прыслоўямі), інфінітывам або спалучэннем яго з іншымі словамі, дзеепрыметнікамі залежнага стану. Безасабовыя аднасастаўныя сказы, галоўны член якіх абазначае стан або дзеянне, што не залежыць ад якой-небудзь асобы, суб’екта: Світае. Шарэе. Становіцца млосна.

  11. Тэарытычная лабараторыя За кожны правільны адказ – 1 бал

  12. АПОШНІ ЭКЗАМЕН

  13. Роля аднасастаўных сказаў у маўленні

  14. Апошні экзамен За кожны правільны адказ – 1 бал Варыянт 1:Лес і поле. Роўнае святло. І гэтай зімою, відаць, не збяруся, каб хоць на тыдзень згубіцца ў снягах… Варыянт 2:Лаўлю няўлоўную удачу, шукаю адпаведных слоў… Хоць і нярана вечарэе, а дня пражытага шкада.

  15. ТВОРЧАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ

  16. Правілы напісання сінту: 1-шы радок – слова, якое абазначае тое, што апісваееца (аб’ект, падзея, з’ява); 2-і радок – назіранне за тым, што апісваецце, праз адчуванне якой-небудзь мадальнасці (зрок, слых і г.д.); 3-і радок – думка, пачуццё або меркаванне пра тое, што апісваецца; 4-ы радок – яшчэ адно назіранне, якое выражана пры дапамозе іншай мадальнасці адчуванняў, адрознай ад выкарыстанай у другім радзе; 5-ы радок – сэнсавая прыкмета аб’екта апісання, якая выражана адным словам.

  17. За напісанне сінту – 10 балаў

  18. Дамашняе заданне Напісаць сачыненне-мініяцюру “Прыгажосць роднай зямлі” з выкарыстаннем аднасастаўных сказаў.

  19. ВЫНІКІ ЎРОКА 22 балы – 10 20 балаў – 9 18 балаў – 8 16 балаў - 7

  20. Закончы фразу: • Я на ўроку адчуваў(ла) сябе _______ • Я зразумеў(ла), што________ • Мне хацелася б ___________ • Тэорыя – гэта__________ • Творчасць – гэта_______

More Related