440 likes | 871 Views
да 75-годдзя паэта Гарадоцкага краю, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь ім.Я.Купалы і Нацыянальнай прэміі Італіі Уладзіміра Скарынкіна. “Я беларускаму малюся слову…”.
E N D
да 75-годдзя паэта Гарадоцкага краю, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь ім.Я.Купалы і Нацыянальнай прэміі Італіі Уладзіміра Скарынкіна “Я беларускаму малюся слову…”
Нарадзіўся Уладзімір Максімавіч 7 чэрвеня 1939 года ў горадзе Віцебску ў сям’і служачага. Яшчэ да вайны бацька Уладзіміра Скарынкіна прыехаў працаваць у г.Гарадок. Тут ён пабудаваў хату, адсюль пайшоў на фронт… Маці - АфанасіяІванаўна
“Вайну памятаю, перажыў яе спаўна, як і ўсе мае аднагодкі.. Бацька Максім Ільіч загінуў на фронце ў 1945 годзе. Цяжка жылося, холадна, голадна. Я памятаю той дзень, калі скончылася вайна і агульная бяда змянілася агульнай радасцю”. Будучы зусім маленькім, ён апынуўся ў пекле фашысцкіх лагераў: у 4-гадовым узросце разам з маці быў сагнаны ў Нямеччыну, ў Бромберг (цяпер г. Быдгашч, Польшча).
З непаддзельнымболемУладзімірСкарынкіннапісаўпра той час: …Смертоносным смерчем прошлиПо озёрному краю каты.Смёл навеки с придвинской землиМного весей огонь языкатый.И в моём Городке тротилПревратилВ груды щебня зданья.Пред созвездьем братских могилНе сдержу я глухого рыданья.Никогда этой скорби большойНе смогу я найти утешенья.Возвышается над душойГородокское возвышенье…
Пасля вайны вярнуліся ў Гарадок і сталі жыць ў бацькавай хаце. У 1946 годзе Валодзя пайшоў у школу, якая размяшчалася ў прыватных дамах. У першым класе хлопчык вучыўся ў адной хаце, у другім – у другой, у трэцім класе вучні змянілі аж тры хаты за зіму
У 1946 - 1956 гады вучыўсяўсярэдняй школе № 2 г. Гарадка, якую скончыў з залатым медалем.
РыжскіінстытутінжынераўграмадзянскайавіяцыіРыжскіінстытутінжынераўграмадзянскайавіяцыі Пасля заканчэння школы паўсталапытанне - чамусябепрысвяціць?Кабмаці не трэба было дапамагацьвучыцца, паступіў у Рыжскаевышэйшаеінжынерна-авіяцыйнаеваеннаевучылішча, якоеў 1960 годзепераўтварыліўРыжскіінстытутінжынераўграмадзянскайавіяцыі
Пасля заканчэння Рыжскага інстытута Уладзімір Скарынкін 9 гадоў працаваў інжынерам у Мінскім аэрапорце і 12 гадоў - начальнікам аварыйна-выратавальнай службы Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі.
За гады службы распрацаваў рацыяналізатарскую прапанову па ўдасканаленню электрычных схем самалётаў АН-10 і ТУ-124
У спадарожнікі свайму паэтычнаму лёсу Уладзімір Скарынкін абраў авіяцыю. Першую кнігу паэта “Буслы над аэрадромам” адкрыў верш “Беларусі” – малітва роднай зямлі.
Верш “Беларусі” – малітва роднай зямлі Белая Русь ты мая! Белая Русь ты мая! Белыя гоні бульбы, Белыя косы дзяўчат. Воблакаў белых над Бугам Вечны парад. Белых, белых грыбоў кашолкі, Белыя, белыя плечы бяроз, Белыя, белыя россыпы золкіх Чыстых світальных рос. Белая Русь ты мая! Белая Русь ты мая! Чыстая ты мая, родная ты мая! Белая Русь ты мая! Музыка Уладзіміра Мулявіна Словы Уладзіміра Скарынкіна
Белых туманаў плыні, Белыя вершы буслоў. Ціхая завадзь Бялыніч, Рык белавежскіх зуброў. Вейкі, вейкі рамонкаў белых, Белыя, белыя грывы завей, Чыстыя, чыстыя душы смелых, Простых тваіх людзей. Белая Русь ты мая! Белая Русь ты мая! Чыстая ты мая, родная ты мая! Белая Русь ты мая!
Сапраўды, такая панарама можа адкрыцца толькі з вышыні палёту. І гэты “авіяпозірк” пранізвае і наступныя кнігі Уладзіміра Скарынкіна, што яскрава засведчана ўжо іх назвамі: “Гукавы бар’ер”, “Дазвольце ўзлёт”, “Чацвёрты разварот”, “Вугал атакі”, “Пасадачныя агні”, “Выратавальны плыт”. Дазвольце ўзлёт Выратавальны плыт Вугал атакі
ВЫПРАБАВАННЕ ВОЛІ Вырашыў волю праверыць- Дык надзявай парашут… Насцеж расчынены дзверы. Сэрдца, не грукай, прашу. • Лепей самаахоўна • Угору сябе штурхні. • Страшна і рызыкоўна • Падаць з такой вышыні.
Дол аглядаю бегла –Аж ледзянее кроў:Ператварыла адлегласцьУ божых каровак кароў.Сціснула скроні каска,І небасхіл пагас.Не павялічыць запаскаВолі тваёй запас. Можа з нязвыклым адзеннем Скінуць мне прыкры жах? Толькі страшней падзенне Часам ва ўласных вачах.
Дзе я падзену сорам, Як у аціхлым гаі Зноўку зацёхкаюць хорам Вечарам салаўі!? Толькі які я мужчына, Каб не сказала пасля Мне на зямлі “малайчына!” Шчыра зямлячка мая.
На пытанне: “Кім бы вы сталі, з’явіся магчымасць пачаць усё спачатку, Уладзімір Скарынкін адказаў: “Я б зноў стаў паэтам. Але калі б я ім стаў, не акунуўшыся ў атмасферу авіяцыйнай рамантыкі, то стаў бы, напэўна, паэтам прыземленым і бяскрылым…” ПЕРАД АДЛЁТАМ Ты не кажы прыгожых слоў, Не сакачы замнога. Праводзь мяне, як ты буслоў Праводзіла ў дарогу. Не трэба роспачы і ўцех. Няхай твой позірк скажа, Што толькі я ўзлячу – і снег Табе на сэрца ляжа.
Творчым натхненнем, музай, сябрам Уладзіміру Скарынкіну на працягу ўсяго жыцця застаецца яго жонка Валянціна Луцэвіч - траюрадная пляменніца Янкі Купалы. Валянціна Луцэвіч
Разам з ёю яны спасцігалі навукі з першага да сёмага класа ў Гарадоцкай сярэдняй школе № 2. Потым лёс звёў іх у горадзе Мінску, дзе і нарадзілася сямья Скарынкіных. Уладзімір і Валянціна
“Я никогда не забуду тот солнечный августовский день 1961 года, который подарил мне неожиданную встречу с нею вскоре после моего приезда в Минск. Она не шла, а летела над землёй в лёгком платьице. …И вот уже 50 лет мы летим рядом, опираясь на крылья любви». Разам з дзецьмі Андрэем і Таццянай
«Благаслаўляю і люблю» Уладзімір Скарынкін прысвяціў сваёй Валянціне верш “Благаслаўляю і люблю”, словы якога былі перакладзены на музыку эстрадным спеваком Дмітрыем Смольскім. Благаслаўляю і люблю Я тое дзіўнае імгненне, Калі сыходзіць на зямлю І на душу супакаенне, Калі адолена бяда, І зноўку я аб шчасці мрою, Калі былога не шкада – Відаць, таму, што ты са мною.
Са светлым смуткам і тугой Я момант радасны чакаю, Калі блакітнаю смугой Лугі засцелюцца ля гаю Калі аціхнуць чараты І пад развесістай вярбою Нягучна заспяваешь ты – Відаць, таму, што я з табою.
Усе свае пачуцці, думкі і прызнанні да Валянціны Луцэвіч паэт “сплёў” у вянок…але не той, што з кветак…у вянок санетаў пад назвай "Вачэй тваіх паляны”
Дару табе вянок сваіх санетаў. Я восенню радкі свае складаў, Калі вятрыска ў полі не гайдаў Ужо не васількоў, ні першацветаў. Калі на ўзлеску верас дагараў Пачаў сплятаць вянок я, а не летам, Ты не крыўдуй, каханая. За гэта Сябе я не аднойчы дакараў. Прашу, прымі запознены мой дар, Ён успамінаў, запаветных мар, Жаданняў і надзей перапляценне. Без запытанняў і без даўкіх слоў, Утойваючы шчырае здзіўленне, Прымі яго – прашу цябе ізноў.
Прымі бярэма сонечных букетаў. Я ведаю, што сціплы васілёк, Прывезены ў аўтобусе здалёк, Табе мілей за бразгат бранзалетаў. Даўно ў вушах не змоўкне твой папрок, Што я зусім няўважлівы, што гэтак Замала я табе прыношу кветак. Прыносіць болей – я даю зарок. У сэрдцы, як бы не шалелі сцюжы, Расквечваць буду для цябе я ружы, Аснежаны, я вырашчу пралеску. Ад прысаку гарачага кастроў, Што мы з табой раскладвалі на ўзлеску, Запальваю сузор’е даўніх сноў.
Пакуль цвітуць вачэй тваіх паляны, Мне хвалявацца з дробязі любой І быць незадаволенным сабой, Бо часам я прыдзірлівы, каляны. За што я гэтак лёсам пакараны? Не ціхне супярэчнасцей прыбой- І кожны дзень з самім сабою бой, І кожны дзень вярэдлівыя раны. І ўсё таму, што нашае каханне Як антысветаў двух суіснаванне… Чакаю: можа зробіцца лягчэй? Аднак не наступае час чаканы, Цвітуць паляны дарагіх вачэй – Я ўсё яшчэ, бы школьнік, закаханы.
Яшчэ адно каханне – шчырае, светлае, балючае- каханне да родных мясцін, дзе прайшло яго дзяцінства…школьныя годы…Уладзімір Скарынкін ніколі не забывае пра свой Гарадок, наведвае яго, бо тут усе такое знаемае і дарагое… Маленькі Уладзімір з маці г.Гарадок, бацькоўскі дом
Цягнік ля Лосвіда праходзіць – Не адарвуся ад акна. Скрозь беларуская сасна З бярозай рускай карагодзіць.
Да слёз расчулены, Зацяты – Я маці абдыму сваю І песню рускую спяю Пад столлю беларускай хаты. На багуны і верасы я Упаду падлёткам-жаўруком. Тут бераг мой, Мой родны дом, Тут з курганоў відаць Расія.
Не грэбуе сухой скарынкай Зямляк мой – Вой і партызан- І часам беларускі збан Па-руску называе крынкай. Зірнеш крадком На твар дзявочы Ля Астраўлян, або Каша – Як Русь, Раздоліцца душа, Як Лосвіда сінеюць вочы. Успомню разам з дружбакамі Я незабыўны час, Калі Мы апантаны ўсе былі Гульнёю рускай – Гарадкамі.
РАЦЭ МАЙГО МАЛЕНСТВА Хоць і завешся Гараджанкай, Ты не пястухай гарадской Была адвеку, А сялянкай- Вясёлай, Шчодрай, Гаманкой. Як і твае, Мае вытокі У той зяленай старане, Куды ўладна біятокі Ізноў паклікалі мяне.
З табой да скону закаханы Мы ў кожны поплаў, Кожны луг, Ва ўсе пагоркі І паляны, Што аксаміцяцца Наўкруг. Без іх жыццё, Што катаванне… І мы ўсё кружымся ля іх – З любімым краем раставанне Адтэрміноўваем На міг.
З 1982 года - ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі П.Пруднікаў, Ю. Свірка, У.Паўлаў, М.Танк, А.Салтук, П.Панчанка, У.Скарынкін
Пераклады • зборнік вершаў "Рускі агеньчык" Мікалая Рубцова • зборніквершаўМіколыВіграноўскага «Украінскіпрэлюд» • паэмы грузінскага пісьменніка Іосіфа Тбілелі "Вялікі мураві" • вершы Яна Райніса для яго кнігі "Выбранае" • дзве народныя балады і вялікую колькасць вершаў для двухтомнай анталогіі малдаўскай паэзіі, складальнікам якой быў ён сам; • творы чувашскіх, узбекскіх, азербайджанскіх, македонскіх і іншых паэтаў.
За пераклад Дантэ Аліг’еры “Боскай камедыі” Уладзімір Скарынкін быў удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
За пераклад на беларускуюмову «Боскайкамедыі» ДантэУладзіміруСкарынкінуўручанаНацыянальнаяпрэміяІталіі Фларэнтыйскі палац
Разам з Валянцінай Луцэвіч наш зямляк даехаў да Равенны і ўсклаў кветкі на грабніцу Дантэ, наведаў невялікую мемарыяльную царкву, дзе пахавана Беатрычэ, якой прысвечана "Боская камедыя". Магіла Беатрычэ. Памерла маладой ў 23-гадовым узросте. Зараз ёй нясуць запіскі. Грабніца Дантэ
Дом-музей Данте А потым даведаліся, што побач з ёю на другім баку вуліцы знаходзіцца трохпавярховы Дом-музей Дантэ, і доўга хадзілі па яго лесвіцах і пакоях.
Пераклады 2004 год Джордж Байран “Дон Жуан” і “Прароцтва Дантэ”
Пераклады Дантэ Аліг’еры “Новае жыццё” Франчэска Пятрарка “Кніга песень” 2011 год
Пераклады для беларускіх тэатраў П’еса “Смех Лангусты” англійскага драматурга Джона Маррэлла Акош Кертес “Яны любілі” Спектакль “Дэлежанс” рускага драматурга Леаніда Філатава ў перакладзе на беларускую мову У.Скарынкіным прайшоў у тэатры імя Якуба Коласа
Прэзентацыю падрыхтавала намеснік дырэктара Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкіВ.А. Іванова