160 likes | 339 Views
BECOMING AN ARTIST Станаўленне ў чатырох гісторыях У рамках конкурса маладых куратараў ”На шляху да сучаснага музея”, 2013 Куратар Наталля Гарачая. Эксплікацыя : BECOMING AN ARTIST . Станаўленне ў чатырох гісторыях
E N D
BECOMINGAN ARTIST Станаўленне ў чатырох гісторыях У рамках конкурса маладых куратараў ”На шляху да сучаснага музея”, 2013 Куратар Наталля Гарачая
Эксплікацыя: BECOMING AN ARTIST. Станаўленнеў чатырох гісторыях BECOMING AN ARTIST – гэтачарговая частка з серыікуратарскіх пректаў , якія звяртаюць увагу на спецыфіку сітуацыі ў сучасным беларускім маладым мастацтве. Прект закліканы вырашаць праблемукантэкстуалізацыі маладога аўтараіяго пазіцыянавання ў глабальным мастацкім кантэксце. BECOMING AN ARTIST – гэта спроба дакументацыі мастацкіх працэсаў. І гэтая спроба адбываецца з нуля, бо абапіраецца адно на ўласны досвед і самаадукацыю, адмаўляючы стэрэатыпам і “аджыўшым” паняццям. Пры сітуацыі пасіўнасці мастацкіх арт-інстытуцый краіны, а таксама адсутнасці патрэбнай колькасці прафесіянальных даследчыкаў мастацтва, адной з функцый якіх з’яўляецца фіксаванне і архівацыя мастацкіх працэсаў, мастак пачынае вывучаць сам сябе, задаваць пытанні і падымаць праблему неназванасці рэчаў і з’яў. BECOMING AN ARTIST – гэтадасціпнае пашырэнне паняцця самаразумення мастака, якое у сэнсе бясконцага пошуку актуалізацыі ператварылася ў стыгмы, у гэтакае таўро для маладых аўтараў. Вобраз часу, узаемаадносіны мастака з культурай, гісторыяй, яго дыялогі з грамадствам і дзяржавай – усе, што нейкім чынам спрыяла ці замінала станаўленню мастака-асобы – з’яўляюцца асноўнымі героямі праекта.Магчыма прасачыць сімптаматыку рашэнняў ўдзельніка праекта, яго рэакцый на болевыя працэсы часу, паказваючы на праблемы новай ідэнтычнасці і вызначаючы ролю мастака ў новай сістэме каштоўнасцяў. BECOMING AN ARTIST –праект, які спрабуе адказаць на пытанне шэраговага гледача: хто такі мастак? У спробе пазбавіцца неартыкуляванасці, нерэфлексіўнасці і адсутнасці разумення сучаснага арт-вектара, праект прысвячаецца фенаменалягічнаму апісанню базісных працэсаў, узаемасувязяў ды ўзаемавыключэнняў актуальнага мастацтва, якое ў рамках краіны замкнулася ў лакальнасці эстэтычнага і мае патрэбу дыялога мастак-глядач. Куратар Наталля Гарачая Эксплікацыя
Прэс-рэліз: BECOMING AN ARTIST. Станаўленнеў чатырох гісторыях BECOMING AN ARTIST - дыскусіўны і даследчы праект, які патрабуе ад гледача пэўнай інтэлектуальнай працы і менш арыентаваны на элементарнае сузіранне. Смелы і яскравы праект скіраваны на вызначэнне пытання, якое ў сучаснай беларускай арт- сітацыі апынулася першасным для шэравага гледача: хто такі мастак? Куратар праекта Наталля Гарачая. Імпрэза з нагоды адкрыцця выставы абдузецца хх ххх а хх-ай гадзіне. Уваход вольны. Шчыра запрашаем! Напрацягу тыдня ў рамках конкурснай праграмы “На шляху да сучаснага музея” у галерэі сучаснага мастацтва Ў да агляду прадстаўленыкуратарскі праект “BECOMING AN ARTIST. Станаўленнеў чатырох гісторыях” – 4 маладых мастака Яўген Шадко, Алеся Галота, Анро, Аляксей Дрэва прадстаўляюць жывапіс, інсталяцыі, відэа і аудыё-аб’екты, галоўнай тэмай якіх сталі разважанні наконт мастацкага станаўлення аўтараў і фенаменалагізацыі гэтага працэса. Прэс-рэліз
Афіша: Налепкі, флаеры: за месяц да адкрыцця выставы - распаўсюдзіць налепкі і флаеры ў публічных месцах, дзе збіраецца мэтавая аўдыторыя праекта. Тэхнічныя характарыстыкі: Друк налепак выкананы на матавай паперы (самаклейка) памерам 4х4 см. Флаеры – на матавай паперы (250). Наклад 200 шт. Дызайн – паменшаны варыянт галоўнага постэра з выбранай інфармацыяй– даты, назва, месца правядзення. 2. Афіша: за два тыдні да адкрыцця – распаўсюдзіць постэры ў публічных месцах, дзе збіраецца мэтавая аўдыторыя праекта. Тэхнічныя характарыстыкі: Друк выкананы на матавай паперы памерам 30х30 см. Наклад каля 30 штук. Дызайн – лаканічны яскравы геаметрычны малюнак з мінімальнай, але поўнай інфармацыяй пра праект - назва, даты, дата адкрыцця, месца, падтрымка праекта, удзельнікі, аб’екты, куратар. 3. Галоўная афіша: раздрукаваны варыянт постера будзе знаходзіцца на ўваходзе ў экспазіцыйную прастору. Тэхнічныя характарыстыкі:Друк выкананы на празрыстай самаклейцы ( каляровы друк па празрыстым фоне) памерам 42х42 см. Колькасцю 2 штукі. Дадаткова: Малюнак афішы паўтараецца на друкаваных запрашальных і на інфармацыйных лістках і буклетах, якія будуць распаўсюджвацца падчас выставы. Магчыма змяншэнне расходаў на друк праз самастойную кампаноўку тыража на ліст – афішы і флаеры для распаўсюду- на адным лісце, каб не заставалася абрэзкаў (А3). Афіша
Апісанне экспазіцыі: Зала ўмоўна дзеліцца на 4 часткі . Працы, падгатаваныя для экспазіцыі, разлічаныя на прастору “белага куба” ці на адмаўленне яе (нпр. Анро ”Прастора адной лампы”). “Кабінет”: Даволі вялікую частку зала займае стол з інфармацыяй для гледача – буклеты, анкеты, аркушы з эксплікацыяй, кніга водгукаў. Да стала прыстаўлены крэслы – ствараецца прастора працоўнага кабінета, дзе кожны глядач можа больш глыбока азнаеміцца з пытаннем і пакінуць карыснцю для даследвання інфармацыю (анкеты, водгукі). Буклеты: Інфармацыя пра мастакоў - кароткая біяграфія, вытрымкі з тэкстаў выставы, эксплікацыя, каментары экспертаў – мастацтвазнаўцы, сталых мастакоў (Сяргей Шабохін, Анатаніна Слабодчыкава, Вольга Шпарага), каментары галерыстаў (Валянціна Кісялева). Тэхнічныя характарыстыкі: Буклет у раскладзеным стане – аркуш памерам А4, чорна-белы друк. Магчыма, на знешнім баку – каляровая налепка (дызайн постэра). Наклад друку – каля 300 штук. Анкеты: Пытанні і тэзісы, адказы на якія можна даць за пару хвілін. Дадзеныя з анкет будуць агучаныя ў выніковым аналітычным матэрыяле па праекце. Эксплікацыя:Тэкст эксплікацыі дапрацоўваецца (старонка 2), будзе складацца з чатырох тэзісных выказванняў куратара, якія падымаюць чатыры асноўныя пытанні праекта. Тэхнічныя характарыстыкі: Тэкст эксплікацыі на аркушах А4. Наклад прыкладна 300 штук. Магчымы дадатковы друк па меры неабходнасці. Мэтафорыку, звязаную з тэмай выставы, абыгрывае экспазіцыйны падыход. Працы змешчаныя ў прасторы так, каб кожная мела дастатковы адыход. Аб’екты выглядаюць як элементы пэўнай сістэматы – графікі, табліцы, выразная геаметрычнасць і структурызаванасць. Асвятленне накіравана на кожны аб’ект, але і агульная прастора залі даволі светлая, падкрэслена белая. Эксплікацыя і дадатковыя тэксты выставы размешчаныя насупраць уваходу ў залю і першымі кідаюцца ў вочы наведвальніку. Апісаннеэкспазіцыі
1 7 3 8 2 4 6 5 Эскіз экспазіцыі, разлічаны на прастору галоўнай залі галерэі сучаснага мастацтва Ў, улічваючы рэальныя памеры • Аляксей Дрэва “Улік акалічнасцей”,графіка(друк), фота, тэксты, відэа • Яўген Шадко “4 паліцы, 140 дакументаў і адзін фотаздымак”, інсталяцыя • Анро “Прастора адной лампы”,інсталяцыя • Яўген Шадко “Аўтапартрэт нумар…”, графіка, жывапіс, тэксты + відэа, аўдые • Алеся Галота “Пералічэнне абавязкаў”, жывапіс • Алеся Галота “16,5 сказаў”, аб’ект • Тэксты экспіткацыі, куратарскія тэксты, інфармацыя пра праект і мастакоў • “Кабінет” – стол з крэсламі, на якім дадатковыя матэрыялы выставы – буклеты, • аркушы зэксплікацыяй, анкеты, кніга водгукаў Апісаннеэкспазіцыі
4 5 6 2 3 1 8 7 Эскіз экспазіцыі, разлічаны на прастору галоўнай залі галерэі сучаснага мастацтва Ў, улічваючы рэальныя памеры • Аляксей Дрэва “Улік акалічнасцей”,графіка(друк), фота, тэксты, відэа • Яўген Шадко “4 паліцы, 140 дакументаў і адзін фотаздымак”, інсталяцыя • Анро “Прастора адной лампы”,інсталяцыя • Яўген Шадко “Аўтапартрэт нумар…”, графіка, жывапіс, тэксты + відэа, аўдые • Алеся Галота “Пералічэнне абавязкаў”, жывапіс • Алеся Галота “16,5 сказаў”, аб’ект • Тэксты экспіткацыі, куратарскія тэксты, інфармацыя пра праект і мастакоў • “Кабінет” – стол з крэсламі, на якім дадатковыя матэрыялы выставы – буклеты, • аркушы зэксплікацыяй, анкеты, кніга водгукаў Апісанне экспазіцыі
Яўген Шадко “4 паліцы, 140 дакументаў і адзін фотаздымак”, інсталяцыя • Анро “Прастора адной лампы”,інсталяцыя • Яўген Шадко “Аўтапартрэт нумар…”, графіка, жывапіс, тэксты + відэа, аўдые • Алеся Галота “Пералічэнне абавязкаў”, жывапіс • Алеся Галота “16,5 сказаў”, аб’ект 2 4 5 3 4 1 2 3 Апісанне экспазіцыі
1. Шадко Яўген: 2 працы “4 паліцы, 140 дакументаў і адзін фотаздымак”, інсталяцыя, прыкладны памер 180х60х40 см Праца прадстаўляе сабой шафу (накшталт бугалтарскай) з шклянымі сценкамі. На паліцах размешчаныя маляваныя працы і матэрыялы (дакументы, тэчкі, альбомы), фота. Усе аб’екты маюць прывязаныя цэтлікі з датамі і подпісамі. Праца даступная да агляду з чатырох бакоў. “Аўтапартрэт нумар…”, графіка, жывапіс, тэксты + відэа, аўдые Каля 50 аўтапартрэтаў мастака за апошнія 10 гадоў выкананыя ў розных тэхніках, а таксама іншыя матэрыялы, якія аўтар атаясамлівае з аўтапартрэтам. Усе часткі працы аднаго памера (40х40 см). Перад сцяной з аўтапартрэтамі – стол і адно крэсла. На стале – кампутар з відэа( магчыма слайд-шоў). Відэа даўжыней 12 хвілін, аўдые-суправаджэнне падключана да агульнай гукавай сістэмы залі. 2. Анро: 1 праца “Прастора адной лампы”,інсталяцыя Інсталяцыя прадстаўляе сабой закрытае невялікае памяшканне – будынак “Прасторы” складаецца з чатырох перасоўных шчытоў, шырыня адной сценкі – 1,5 м, вышыня – на ўсю вышыню прасторы галерэі – каля трох метраў. Памяшканне не мае уваходу – на трох яго сценах напісаныя словы, чацвертая сцяна мае невялікае акенца для зазірання ўнутар. Знутры памяшканне мае цемна-шэры колер сцен. Адзіным спосабам асвятлення з’яўляецца лампа, якая стаіць на падлозе. Падлога засланая паперамі і фотаздымкамі. Прастора мае прамую аналогію з памяшканнем майстэрні мастака. 3. Аляксей Дрэва: 2 працы “Улік акалічнасцей”,графіка(друк), фота, тэксты Шэраг фотаздымкаў і малюнкаў аўтара, звязваючым элементам сярод якіх з’яўляюцца тэксты, надрукаваныя на белай паперы аднолькавага памера, ці магчыма, напісаныя “ад рукі” на сцікерах. Відэа(?) – распрацоўваецца. Калі відэа будзе скончана ў час, манітор будзе ўсталяваны на сцяне побач з “Улікам акалічнасцей”. 4. Ался Галота: 2 працы “Пералічэнне абавязкаў”, жывапіс Некалькі прац мастачкі, якія яна выдзеліла , як “знакавыя” ў сваей творчасці, размешчаныя на металічнай паліцы ці карнізе ( на зыжымах). Працы маюць подпісы, якія павінны размяшчацца вышэй на сцяне – насупраць вачэй гледача, у той час, як жывапісныя палотны – крыху ніжэй. Тэксты ўтрымліваюць каментары мастачкі. “16,5 сказаў”, аб’ект 4 вялікія тэкстыльныя працы з выказваннямі мастачкі. Працы размяшчаюцца гарызантальным шэрагам. Прыкладны памер аднаго палатна – 200 х 80 см. Аб’ект патрабуе дадатковага асвятлення. Апісанне экспазіцыі
Дадзеныя пра шляхі распаўсюджвання інфармацыі, дамовы з друкаванымі выданнямі: • За месяц да выставы:расклейка сцікераў, распаўсюд флаераў, дамовы на размяшчэнне матэрыяла на моладзевых інфармацыйных вэб-парталах (напр. 34mag, kу, сitydog.), дамова аб інтэрвью з Artaktivistнаконт шэрага куартарскіх выстаў маладых мастакоў. • За два тыдні да выставы: развеска афіш, рассылка друкаваных запрашальных віп-гасцям галерэі, рассылка прэс-рэліза выставы прэсе, рассылка інфармацыі аб адкрыцца падпісантам праз рассылку галерэі, першы абзвон прэсы, стварэнне старонак адкрыцця выставы ў сац.сетках, змяшчэнне інфармацыі на сайце галерэі ў анонсе выстаў. • За тыдзень да выставы:раздрукоўка вялікіх афіш для ўваходу галерэі, абнаўленне інфармацыі на створаных старонках сац.сетак, паўторны абзвон прэсы з запрашэннем на адкрыцце, размяшчэнне інтэрв’ю з куратарам ці удзельнікамі выставы на адным з моладзевых вэб-сайтаў. • За дзень да адкрыцця праекта і ў дзень адкрыцця: абнаўленне інфармацыі ў сац.сетках, інтэрвью на радые”Культура” з запрашэннем на адкрыцце, магчыма, матэрыял з мантажа выставы з цікавымі каментарамі куартара, ўдзельнікаў, галерыстаў, на адкрыцці – інтэрв’ю і каментары для прэсы, добра падгатаваная прамова куратара. • Падчас праекта:перапосты матэрыялаў з адкрыцця з другіх рэсурсаў на старонках праекта ў сац.сетках, праца з гледачамі ў экспазіцыйнай прасторы, падгатоўка аналітычнага матэрыяла для мастацкага партала ці часопіса ( напр. “Новая Еўропа”,Artaktivist), дамовы з вонкавымі экспертамі на кароткія каментары паводле праекта, замова аналітычнага тэкста пра маладое мастацтва, які пазней ўвоўдзе ў каталог. • Пасля праекта: Падгатоўка фотаздымкаў і тэкставых матэрыялаў для каталога, ў склад якога акрамя гэтага праекта ўвойдуць іншыя з шэрага куартарскіх праектаў прысвечаных праблематыцы маладога мастацтва( выбраныя выставы ў малой залі галерэі Ў, “Структурызацыя”(травень 2013, галерэя Ў), “Тэорыя адкрытай сістэмы” (распрацоўваецца), “У парадку пераймальнасці”( распрацоўваецца). Дадзеныя пра шляхі распаўсюджвання інфармацыі, дамовы з друкаванымі выданнямі
Дамовы аб дадатковым фінансаванні: Дадатковую падтрымку ў падгатоўцы выставы прапаноўвае: галерэя сучаснага мастацтва Ў( інфармацыйная, фатограф) Tikkurila – белая фарба для сцен Bonda– мантаж і дэмантаж выставы, стварэнне аб’ектаў, друк сцікераў і флаераў Бар Ў – аплата музычнага суправаджэння на адкрыцці выставы, магчыма, віно для фуршэта, абслуга Дамовыабдадатковымфінансаванні
Кароткая біяграфія мастакоў: Яўген Шадко: Нарадзіўся ў Барысаве, жыве на два гарады –Барысаў, Мінск. Адукацыю атрымаў у вучылішчы імя А.К.Глебава (жывапіс, Мінск), Універсітэце імя Мікалая Каперніка (мастацкае аддзяленне,Торунь, Польшча). Меў персанальныя выставы ў Мінску, Барысаве, Торуні. Браў удзел ў калектыўных выставах ( Мінск, Барысаў, Торунь, Нью-Йорк). Яўген – актыўны ўдзельнік арт-пленэраў, праектаў і мастацкіх акцый, неаданачасова з’яўляўся арганізатарам арт-мерапрыемстваў. У 2014 годзе запланавана персанальная выстава мастака на галоўнай пляцоўцы галерэі сучаснага мастацтва Ў. Анро: нарадзіўся і жыве ў Смаргоні, атрымаў вышэйшую адукацыю ў Маскве (фатаграфія), удзельнік і пераможца шматлікіх фатаграфічных конкурсаў, напрацягу сямі год займаўся мастацкім фота. З 2012 года прафесійна займаецца жывапісам, адзін з удзельнікаў выставы “Структурызацыя” – травень 2013 і арт-пленэра – жнівень 2013, галерэя сучаснага мастацтва. Аляксей Дрэва: нарадзіўся Ў Мінску, атрымаў адукацыю ў мастацкім вучылішчы імя А.К.Глебава (жывапіс). Жыве ў Таронта(Канада). Там жа скончыў мастацкі коледж. Актыўна ўдзельнічае ў мастацкім жыцці ў Беларусі і за мяжой, удзельнік калектыўных выстаў у Барысаве, Баранавічах, Мінску, Таронта. Апошні праект, у якім браў удзел – выстава “Структурызацыя” –галерэя Ў, травень 2013. У 2015 годзе, ці ў другой палове 2014-га запланавана персанальная выстава мастака ў галерэі сучаснага мастацтва Ў. Алеся Галота: Нарадзілася ў Гродна. Скончыла каледж імя Ахрэмчыка, навучаецца на 5 курсе Акадэміі матацтваў (Мінск) на графічным аддзяленні. У траўні 2013 была ўдзельнікам куратарскага праекта ”Сорам”, кластэр МЕ100. Актыўны ўдзельнік і аррганізатар мастацкіх акцый, пленэраў і івэнтаў. На восень 2013 запланавана персанальная выстава ў малой залі галерэі Ў. - больш падрабязная інфармацыя з датамі, месцамі і назвамі будзе ў буклетах, распрацаваных для выставы і на сайце галерэі. Кароткаябіяграфіямастакоў
Дэталевы план падрыхтоўкі выставы: Стварэнне плана-табліцы працы над падрыхтоўкай выставы: задача, падзадача, выкананне, заметкі, адказнасць Праца з мастакамі ( паасобку, разам): сустрэчы, перапіска, абмен інфармацыяй, матэрыяламі, абмеркаванні, абагульненне вынікаў працы. Праца з камандай - дызайнер, перакладчык, карэктар, працоўнікі мантажа. Падрыхтоўка матэрыялаў экспазіцыі на плане: размеркаванне, памеры, неабходнае абсталяванне. Падлік расходаў выставы і праца з фундатарамі, вызначэнне спосабаў аплаты працы і матэрыялаў, інш. Праца па падрыхтоўцы экспазіцыі: вызначэнне спосабаў мантажа і дэмантажа, спосабаў асвятлення, транспарціроўкі матэрыялаў і прац.Стварэнне аб’ектаў (перагародак, палічак) памеры, макеты і выкананне, Пошук і пакупка асвятлення (пражэктары, лампачкі), закупка матэрыялаў для мантажа – самарэзы, дзюбелі, фарба, валікі, шпатлеўка, інш. Падрыхтоўка тэкстаў( эксплікацыя, прэс-рэліз, суправаджальныя тэксты) – карэкцыя, рэдакцыя, пераклады. Падрыхтоўка друкаваных матэрыялаў – макеты і друк афішы, эксплікаццыі, матэрыялы для “кабінета”, сцікеры і флаеры, этыкеткі, праца з дызайнерам. Друк і рассылка папяровых запрашэнняў. Рэклама ў соц.сетках, на сайце галерэі, на асноўных парталах( праз рассылку), распаўсюд інфармацыі, падгатоўка інтэрвью. Расклейка афіш ў горадзе, расклейка сцікераў, распаўсюд флаераў. Дэталевы план падрыхтоўкі выставы
Транспарціроўка прац мастакоў. Друк афіш, прыглосаў, матэрыялаў Мантаж экспазіцыі, настройка асвятлення, падгатоўка этыкетажа выставы, настройка відэа і аўдыа-апаратуры, Падгатоўка адкрыцця выставы – дамова з фатографам, музыкантамі. Адкрыцце: падгатоўка прамовы, мікрафоны, музыка, фуршэт Праца падчас выставы: інтэрвью, даследчая праца, размовы з наведвальнікамі, фота экспазіцыі, прац, адкрыцця, апрацоўка матэрыялаў, паведамленні ў соц.сеткі Дэмантаж выставы, запакоўка прац, адпраўленне прац. Падвядзенне вынікаў (разам з працоўнай групай, асобна з мастакамі) Падгатоўка аналітычнага куартарскага тэкста для аднаго з мастацкіх вэб-парталаў. Падгатоўка матэрыялаў для каталега аб маладым мастацтве Беларусі, у які войдзе гэты праект ў шэразе іншых. Каталог будзе створаны ў лічбавым фармаце і будзе ў свабодным доступе для скачвання ў інтэрнэце. . Дэталевы план падрыхтоўківыставы
Дзякую за ўвагу! Наталля Гарачая Мінск, 2013 BECOMINGAN ARTIST.Станаўленне ў чатырох гісторыях